цацкацца

тлумачэнне слова:

  цацкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне
    размоўнае слова Гуляць з кім-, чым-н.; забаўляцца. Дзіця цацкаецца з катом. Цацкацца з дзіцем. ▪ Аднаго разу сяляне знайшлі на полі прыгожую медную трубачку з бліскучай ручкай. Цацкаліся з ёю, пакуль яна зашыпела... Бядуля. // Займацца якой-н. клапатной справай; марудна рабіць што-н.; важдацца з чым-н. Да самага вечара .. [Захар Зынга] цацкаўся з ёю [гармонню] — разглядаў, пробаваў галасы, браў акорды. Чорны. [Юлька] доўга з дрывамі не цацкалася. Карамазаў. // Многа займацца з кім-н.; удзяляць каму-н. шмат часу, увагі; няньчыцца. [Хаценчык:] — Мы занадта цацкаліся з .. [Кузьмой Шавойкам]. І самі ў гэтым вінаваты. Колькі разоў папракалі яго за п'янку, але ніколі не пакаралі сурова. Броўка. Шпакі не вельмі цацкаюцца з захопнікамі. Ткнуць аднаго-другога вострай дзюбай, дык з вераб'ёў у момант злятае ваяўнічы запал. Паслядовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com