цераз

тлумачэнне слова:

  цераз, прыназоўнік з вінавальны склон.
    Спалучэнне з прыназоўнікам «цераз» выражае:
      Прасторавыя адносіны
    1. Ужываецца пры абазначэнні якой-н. прасторы, месца і пад., упоперак якіх што-н. размяшчаецца, з аднаго боку на другі, ад аднаго краю да другога адбываецца рух, дзеянне. Правесці атрад цераз балота. Перайсці цераз вуліцу. Пераплыць цераз мора. ▪ Колькі сілы цягнуць санкі Цераз пушчы, цераз горы, Цераз рэкі і азёры, Без дарогі, без шляхоў Адзінаццаць пар ласёў. А. Александровіч. Вялі прасторныя шляхі Цераз балоты, Цераз нетры, Цераз пяскі пустынь сухіх. Глебка. // Паказвае на паўтарэнне чаго-н. на тых або іншых прамежках прасторы. Слупкі стаялі цераз кожныя пяць метраў. / У выразах «цераз плячо», «цераз плечы», «цераз спіну» і пад. Перакінуў цераз плечы ранец І падаўся доктар са двара. Звонак. Няцяжка.. [Нікіфаровічу] ўявіць і сябе малога, з парэпанымі нагамі, у зрэбных штоніках і з зашмальцаваным паскам цераз спіну. Броўка.
    2. Ужываецца пры абазначэнні месца або прадмета і пад., паверх якіх накіравана дзеянне або рух. Пераскочыў цераз ручаёк. Перакінуць цераз мяжу. Пераляцець цераз дах. ▪ Вялікі каменны мост цераз раку быў узарваны. Лынькоў. // (у спалучэнні з назоўнік «мера», «сіла» і пад.). Ужываецца для абазначэння звыш нормы, меры, мяжы і пад. Падняць цераз сілу. ▪ Цераз сілу і конь не вязе. З нар. // Паверх краёў. Цераз халяўкі набераце вады поўныя чаравікі. Калюга.
    3. Ужываецца пры назвах асяроддзя, прадмета, праз якія хто-, што-н. праходзіць, пранікае. Водсвет полымя цераз паддувала, цераз шчылінкі ў дзверцах падаў на падлогу пучкамі. Шамякін. Непрыветна цераз вокны ночка пазірае. Колас.
      Часавыя адносіны
    4. Ужываецца пры ўказанні на прамежак часу, пасля якога што-н. адбываецца. Прыехаў цераз два гады. Цераз пяць мінут перапынак скончыцца. ▪ Гэта к ёй [Карменсіце] — Недаступна далёкай — Як бацькоўскі да сына доўг, Незвычайныя словы Блока Перайшлі цераз горы гадоў. Глебка. // Паказвае на паўтарэнне чаго-н. у тыя або іншыя прамежкі часу. Дзяжурыў цераз дзень.
    5. абласное слова Ужываецца для абазначэння часу ў адносінах да пары сутак. У той дзень у нас на полі работы не было: з самага рання і аж цераз поўдзень ішоў дождж перагонамі. Чорны.
      Аб'ектныя адносіны
    6. Ужываецца пры ўказанні на асобу, прадмет, з дапамогай або пры пасрэдніцтве якіх што-н. адбываецца. Перадаць цераз суседа. ▪ Шлях ваш у заўтра — цераз калгас. Крапіва.
      Прычынныя адносіны
    7. Ужываецца для ўказання на прычыну ці падставу чаго-н. Аслабеў цераз хваробу. ▪ [Пракоп:] — Які з майго Яўгена мужчына. Ажаніўся і тое, можна сказаць, цераз мяне. Баранавых.
    •••
    Пятае цераз дзесятае глядзі пяты.
    Цераз верх наліць (насыпаць) глядзі паліць.
    Цераз верх перці глядзі перці.
    Цераз галаву чыю глядзі галава.
    Цераз горла валіцца глядзі валіцца.
    Цераз край глядзі край1.
    Цераз пень калоду глядзі пень.
    Цераз сябе браць глядзі браць.
    Цераз хлеб ды хлеба шукаць глядзі шукаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com