чакаць

тлумачэнне слова:

  чакаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. каго-чаго, з даданы сказ сказам і без дапаўнення Знаходзіцца дзе-н., ведаючы загадзя аб маючым адбыцца прыходзе, прыбыцці, з'яўленні і пад. каго-, чаго-н. ці здзяйсненні чаго-н. Праз паўгадзіны Мішка пад'ехаў да штабной зямлянкі, дзе яго ўжо чакаў Кастусь Мялешка. Паслядовіч. Чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, .. зірнуў на гадзіннік. Мележ. // Разлічваць на прыход, з'яўленне каго-, чаго-н. ці адбыццё чаго-н. І маці чакае салдата, Не верыць дагэтуль душой, Што ён на вайне ў сорак пятым Загінуў ад кулі чужой. Ляпёшкін. Доктара чакалі назаўтра. Чорны.
    2. чаго, з даданы сказ сказам і з інфінітыў Спадзявацца, разлічваць на што-н. [Сяргей] пачуў боль збоку лба, як бы ў гэта месца вось-вось паляціць куля, бо .. чакаў, што ў яго пачнуць страляць. Колас. Не чакаў .. [«буржуй»] сустрэць тут Міколкавага бацьку. Лынькоў. Ад Валі Косця чакаў нечага большага, чым спагады і зычлівасці. Адамчык.
    3. каго-што. Быць наканаваным каму-н., прадбачыцца. Нас чакаюць Вялікія справы ў жыцці, Трэба ўперад ісці, Толькі ўперад ісці. Куляшоў. У школе Валіка чакала новая непрыемнасць. Жычка. // Падпільноўваць. [Жэня:] — Так зрабіць, каб на кожным кроку немцаў чакала справядлівая кара. Вось тады хутка прыйдзе ім канец. Шамякін. Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны, дзе на кожным кроку чакае пагібель. Самуйлёнак. // Знаходзіцца ў стане, што патрабуе якіх-н. змен. Каляя колькі год не рамантавалася.., шпалы спарахнелі, даўно ўжо чакаюць замены. Шынклер.
    4. загадны лад чакай (це). Ужываецца як папярэджанне, пагроза. Гукаю хмурага сябра: «Чакай, таварыш брыгадзір, Вакол сябе ты паглядзі — Прыроды нельга распазнаць!» Панчанка. Ліс завыў, забрахаў: «Ну, чакай, ваўкарэз!» Бядуля.
    •••
    Не чакай дабра — пра магчымасць бяды, непрыемнасцей ад каго-, чаго-н.
    Труна чакае глядзі труна.
    Чакаць з мора пагоды — спадзявацца, разлічваць на што-н., застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць.
    Чакаць манны нябеснай — чакаць якой-н. удачы, чаго-н. неспадзяванага.
    Чакаць не дачакацца — з нецярпеннем, прагна чакаць.



Get it on Google Play
 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107137

А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112459

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Хатняя гаспадыня, -і, жаночы род. Дармаедка. (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы)