член

тлумачэнне слова:

  член, -а, мужчынскі род
    1. Частка цела чалавека або жывёлы (пераважна пра канечнасці). // Пра мужчынскі палавы орган.
    2. спецыяльны тэрмін Састаўная частка, адзін з кампанентаў цэлага. Член сказа. Член прапорцыі.
    3. Асоба, што ўваходзіць у склад якой-н. групы, аб'яднання, арганізацыі, таварыства і пад. [Нічыпар:] — Горш за ўсё вось што, таварыш Нявідны: на вобыску ў часе арышту нашага сакратара забралі дакумент — спісак членаў замосцінскай падпольнай арганізацыі. Колас. Кожны з членаў брыгады будзе змагацца за тое, каб штодзённа выконваць зменныя заданні на сто пяцьдзесят пяць працэнтаў. Кулакоўскі. Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці. Лынькоў. Ганскі адчуваў, што як член сельсавета, павінен тут нешта зрабіць. Крапіва.
    4. спецыяльны тэрмін Асобая часціца, якая ў некаторых мовах стаіць пры назоўніках; артыкль. Азначальны член (der, die, das — у нямецкай мове). Неазначальны член (ein, eine — у нямецкай мове).
    •••
    Аднародныя члены сказа — члены сказа, якія выконваюць у сказе аднолькавую сінтаксічную функцыю.
    Галоўны член сказа — незалежны член сказа — дзённік або выказнік.
    Даданыя члены сказа — члены сказа, якія паясняюць і дапаўняюць галоўныя члены сказа.
    Кандыдат у члены КПСС (партыі) глядзі кандыдат.
    Правадзейны член — вышэйшае выбарнае акадэмічнае званне, якое надаецца вучоным або дзеячам мастацтва за буйны ўклад у навуку і культуру.
    Член-карэспандэнт — акадэмічнае званне вучоных або дзеячаў мастацтва, выбраных агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com