аблізаць

тлумачэнне слова:

  аблізаць, -ліжу, -ліжаш, -ліжа; закончанае трыванне, каго-што.
    Правесці языком па паверхні чаго-н.; ачысціць каго-, што-н. лізаннем. Ваўчыха аблізала ваўчаня. ▪ Пятрову вельмі захацелася піць, і ён аблізаў засмяглыя губы. Лупсякоў. // пераноснае значэнне Дакрануцца да чаго-н., прабегчы па чым-н. (пра языкі агню). Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў. // пераноснае значэнне Абмыць, абдаць (пра хвалі, ваду). Вада аблізала камень.
    •••
    Пальчыкі абліжаш (абліжаце) — пра што-н. смачнае, прыемнае, прывабнае. Бульба сопкая, разломіш напалам, памочыш у соль — пальчыкі абліжаш! С. Александровіч. [Гарлахвацкі:] І цікавая навіна? [Зёлкін:] Пальчыкі абліжаце. Крапіва.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com