шар

тлумачэнне слова:

  шар, -а; множны лік шары, -оў; мужчынскі род
    1. У матэматыцы — геаметрычнае цела, якое ўтворана вярчэннем круга вакол свайго дыяметра. Паверхня шара. Плошча шара. Радыус шара.
    2. Прадмет, які мае такую форму. Більярдны шар. ▪ Каляровыя шары Пралятаюць угары, Як за птахам птах у вырай. А. Александровіч.
    3. устарэлае слова, устарэлы выраз Прадмет такой формы для галасавання, а таксама сам голас за або супраць. Пытанне аб дапушчэнні Скарыны да экзаменаў было вырашана, па прапанове Мусаці, балатыроўкай шарамі. Алексютовіч. Вежа ўзяў шар першы. Памарудзіў і, схіліўшы сівую галаву, апусціў яго ў белую палову урны. Караткевіч.
    •••
    Зямны шар — планета Зямля.
    Паветраны шар — а) сферычны аэрастат; б) дзіцячая цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам, лягчэйшым за паветра.
    Чорны шар — выбарчы шар, які азначае: «супраць абрання».
    Пробны шар — а) (устарэлае слова, устарэлы выраз) шар, які выпускаецца для выпрабавання ўмоў палёту; б) пра які-н. учынак, прыём, пры дапамозе якога імкнуцца высветліць што-н.
    Хоць шаром пакаці глядзі пакаціць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com