бегчы

тлумачэнне слова:

  бегчы, бягу, бяжыш, бяжыць; бяжым, бежыце, бягуць; незакончанае трыванне
    1. Хутка рухацца, перамяшчацца, моцна адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі. З перакошанымі ад страху тварамі беглі салдаты з насілкамі, з лапатамі. Лынькоў. // Імкліва накіроўвацца куды-н., рухацца ў якім-н. напрамку. — Ромка! Сюды! — закрычаў Віталік. Павярнуўся і пусціўся бегчы на вуліцу. Даніленка. // Спяшаючыся, ісці куды-н. Бегчы на працу. ▪ [Гвардыяніха:] — Ой, заседзелася я, чэснае слова... Трэба бегчы. Зарэцкі.
    2. Далёка без канца цягнуцца (пра дарогу, сцежку і пад.). Сцежка ў вёску бяжыць, пятляе паміж надрэчных кустоў. Брыль. // Распасцірацца, пралягаць; мець які-н. напрамак. Пад самы лес бягуць шнуры, І брыюць спрытна без заганы Зялёны дол гаспадары. Колас.
    3. Ліцца, цячы бесперастанным патокам. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас. Вада бегла імклівымі ручаінамі з узгорку, з хвойніку. Чорны. // Цячы цурком. За каўнер струменямі сцякае вада і бяжыць па целе. Шамякін. Слёзы беглі па [Марыліным].. схудзелым твары. Крапіва. // Выцякаць цераз край пры награванні, браджэнні. Малако бяжыць. Цеста бяжыць. // Хутка рухацца, перамяшчацца (пра хвалі, воблакі, агонь і пад.). Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, І ўсё навокала сном адвечным спіць. Багдановіч.
    4. Праходзіць, працякаць (пра жыццё, час). І як бяжыць час: прыязджала маленькая Караліна, усяго год чатырнаццаць было Сузану, а цяпер у яго ўжо дзеці, двое дачок... Лынькоў. Прывет вам, вольныя паэты, Хай час ваш радасна бяжыць! Купала. Як аслупянелы, стары доўга стаяў на адным месцы, пакуль стаў заўважаць адзнакі таго, што жыццё бяжыць. Чорны. // пераноснае значэнне Наступаць, падыходзіць. Сакавік ідзе бадзёра, Побач з ім вясна бяжыць. Галіноўская.
    5. Адступаць пад націскалі якой-н. сілы (пра разбітую армію, войска і пад.).
    6. Рухацца, перамяшчацца (пра машыны, паязды і пад.). Па дарогах адна за другой бягуць перагружаныя збожжам, машыны, ззаду за імі цягнуцца высокія слупы пылу. Дуброўскі.
    7. Мільгаць (пра ўяўны рух прадметаў, каля якіх чалавек вельмі хутка рухаецца). Бягуць насустрач прыгарады, дачныя пасёлкі з пералескамі, усё цудоўнае Падмаскоўе з карагодамі па-дзявочаму стромкіх белых бярозак. Сяргейчык. // Хутка несціся, рухацца (пра хмары, цені і пад.). Як праходзіў паўз.. [скверык] трамвай, рухавае святло бегла па дрэвах. Чорны.
    8. Пашырацца, даносіцца, далятаць (пра гукі). З клуба бяжыць на вячэрнія кварталы музыка раяля, песні і смех. Чорны. // Распаўсюджвацца, пашырацца (пра чуткі, звесткі). Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ўраўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.
    9. пераноснае значэнне Узнікаць, цячы (пра думкі). Бягуць, не спыняюцца думкі-саколкі. Купала.
    •••
    Бегма (бягом) бегчы — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.
    Бегчы без аглядкі — вельмі хутка бегчы.
    Бегчы за вачыма — не выбіраючы шляху.
    Бегчы з усіх ног — вельмі хутка, імкліва.
    (Бегчы, ісці) куды вочы глядзяць — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.
    (Бегчы) куды папала — без разбору, не выбіраючы месца, шляху.
    Бегчы на ўсю сілу — вельмі моцна, хутка.
    Бегчы як жару ўхапіўшы — як мага хутчэй, стрымгалоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com