бераг

тлумачэнне слова:

  бераг, -а, месны склон -разе; множны лік берагі, -оў; мужчынскі род
    1. Край, палоса зямлі каля вадаёма. Круты бераг. ▪ Рэшткі туману цяпер ужо рассеяліся, і добра быў відзён супрацьлеглы бераг: нізкі, пойменны, ён увесь хаваўся ў вадзе і купаў у струменях распукнуты лазняк. Ракітны. Вада ў Нёмане, нават і каля берага, на мелізне, не ідзе, здаецца, а бяжыць, і каламута сыходзіць хутка. Брыль. // Край якой-н. паверхні, масіву лесу і пад. Міхал Тварыцкі ішоў берагам лесу, куды вяла дарога. Чорны. [Луг] упіраўся адным берагам у раку. Чарнышэвіч.
    2. Суша (у процілегласць вадзе). Высадзіцца на бераг.
    3. Край тканіны або вырабаў з яе. Хустка з чырвонымі берагамі. ▪ Другі мяшок з жытам завязвае ў свірне стары Верамейчык. Рукі, якімі ён збірае ў роўныя складкі бераг мяшка, трасуцца. Крапіва.
    4. Верхні край якой-н. пасудзіны. Валіць шклянку роўна з берагамі.
    5. пераноснае значэнне Жаданая мэта, да якой імкнуцца. Хачу няспынна йсці Да светлае Камуны, Да новых блізкіх нам Прыгожых берагоў. Хведаровіч.
    •••
    Апынуцца (быць) на розных берагах глядзі апынуцца.
    Быць на сваім беразе глядзі быць.
    Выйсці з берагоў глядзі выйсці.
    Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі глядзі рака.
    Прыстаць (прыбіцца) да берага глядзі прыстаць.
    Увайсці ў свае берагі глядзі увайсці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com