пытанне

тлумачэнне слова:

  пытанне, -я, ніякі род
    1. Зварот да каго-н., які патрабуе адказу, тлумачэння і пад. Адказаць на пытанне. ▪ Маці закідала сына пытаннямі, плакала і смяялася. Колас. Жанчына падышла бліжэй І ўважліва паглядзела на Мішу. — А ты хто такі? На гэтае простае пытанне Міша чамусьці не змог адказаць адразу. Жычка.
    2. Практычная або тэарэтычная задача, якая патрабуе вырашэння; праблема. Аграрнае пытанне. Нацыянальнае пытанне. Абмеркаваць надзённае пытанне. ▪ Сялянскае пытанне, вучылі М. Г. Чарнышэўскі і М. А. Дабралюбаў, можа быць вырашана толькі рэвалюцыйным шляхам, шляхам узброенага паўстання. Ларчанка. // Справа, аб'ект абмеркавання, увагі. Наташа ведала, гэта памочнік Паўла Пятровіча і што ён пачне абавязкова распытваць, па якому пытанню яна хоча бачыць сакратара. Шамякін.
    3. толькі множны лік (пытанні, -яў). Як састаўная частка назваў некаторых часопісаў, зборнікаў, артыкулаў, прысвечаных пэўнай галіне ведаў. «Пытанні мовазнаўства». «Пытанні перакладу».
    •••
    Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.
    Жаночае пытанне — пытанне аб становішчы жанчыны, жаночай працы, роўнасці жанчын у грамадзянскіх правах з мужчынамі.
    Рытарычнае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.
    Балючае пытанне — надзённая, неабходная, але цяжкая для вырашэння задача.
    Пытанне жыцця або смерці — пра што-н. вельмі важнае.
    Ставіць пытанне рубам глядзі ставіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com