бліснуць

тлумачэнне слова:

  бліснуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне і аднакратны дзеяслоў, чым і без дапаўнення
    1. Ярка заблішчаць, заззяць (пра сонца, зоркі, агонь і пад.). Бліснула маланка. ▪ Раптам.. [краўцу] здалося, што каля пільні бліснуў на момант агонь. Чорны. Яшчэ падалі буйныя кроплі, а ў разрыве хмары ўжо бліснула сонца. Карпаў. У далечыні бліснуў прамень пражэктара. Васілёнак. // Заблішчаць, засвяціцца (аб прадметах, у якіх адлюстроўваецца святло). Калі-нікалі блісне серп на сонцы. Бядуля. Час ад часу, гуляючы, выскачыць рыба пад паверхняй вады, блісне серабрыстай луской на сонцы і цяжка плёхнецца назад у ваду. Галавач. Бліснула на тэлеграфных правадах раса. Хомчанка.
    2. Паказацца (пра яркія прадметы). Ельнік неўзабаве разбегся і, уся залітая сонцам, бліснула аўсяная паляна. Чорны. Наперадзе бліснула чорнае вока лясною азярка. Навуменка.
    3. Зіркнуць (пра імгненны позірк). Твар у Веры змяніўся, вочы бліснулі пакрыўджана і непрыязна. Кулакоўскі. // Прамільгнуць (аб праяўленні якіх-н. пачуццяў праз характэрны бляск вачэй, выраз твару). Нядобрыя іскаркі бліснулі ў вачах старой. Кірэйчык. У вачах хлопчыка бліснула нянавісць. Гамолка. На твары.. [паненкі] ў першы момант выразна бліснуў спалох, але зараз жа змяніўся на злосць. Зарэцкі. Потым твар.. [Драпезы] паволі пачаў святлець, пакуль на ім не бліснула шчырая ўсмешка захаплення. Паслядовіч.
    4. пераноснае значэнне Ярка праявіцца. Калі сапраўдны талент блісне, Яго ніхто ніколі не зацісне. Корбан. // Вызначыцца, вылучыцца чым-н. Самалюбівы, аматар усякіх маланебяспечных, але гучных спраў,.. [Шуст] заўсёды кідаўся туды, дзе можна было раптам бліснуць перад камандаваннем. Шчарбатаў.
    5. пераноснае значэнне Раптам з'явіцца; прамільгнуць. Бліснула думка. ▪ Надзя слухала мяцеліцу, слухала думы свае, чакала, глядзела, а мо блісне прамень надзеі. Галавач.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com