бог

тлумачэнне слова:

  бог, -а, клічная форма божа; множны лік багі, -оў; мужчынскі род
    1. Паводле рэлігійнага ўяўлення — вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.
    2. пераноснае значэнне Выдатны спецыяліст у якой-н. справе. Цікава, ці слухалі сёння.. [Наташына] выступленне.. Ці бачыў [яе] той чарнявы ленінградзец, хвалёны бог электразваркі? Краўчанка.
    •••
    Аддаць богу душу глядзі аддаць.
    Аднаму богу вядома глядзі вядома.
    Багі мелі — як сведчанне адсутнасці чаго-н.: няма і не магло быць.
    Барані (бронь) божа — тое, што і крый бог.
    Бачыцца (пабачыцца) з шкляным богам глядзі бачыцца.
    Бог адвярнуўся ад каго пра бесперапынныя няўдачы.
    Бог бацька — будзь што будзе.
    Бог бачыць — бог гэтаму сведка.
    Бог вайны — пра артылерыю, якая адыгрывала галоўную ролю на полі бою.
    Бог (святы) ведае (хто, што, куды, колькі, які) — невядома, ніхто не ведае.
    Бог дасць; як бог дасць — як прыйдзецца.
    Бог з табою (з ім, вамі і г. д.)! — далікатны папрок, адмаўленне ад паслугі; формула прабачэння.
    Бог крыў (мілаваў) — усё добра, нічога дрэннага не здарылася.
    Бог розуму не даў — пра абмежаванага ў разумовых здольнасцях чалавека.
    Бог шчасця не даў — пра няўдачлівага чалавека.
    Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго-, што-н.).
    Богам прашу глядзі прасіць.
    Богу душою не вінаваты (вінны) глядзі вінаваты.
    Божа; божа мой; божухна мой! (у значэнне выклічнік) — ужываецца для выказвання здзіўлення, гневу, радасці і пад.
    Божа збаў — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.
    Божа (божачка) літасцівы! (у значэнне выклічнік) — ужываецца для выражэння здзіўлення, абурэння, роспачы. [Кравец:] — Божачка, братачка літасцівы, гэта ж Тварыцкі. Я ж яго ведаю. Чорны. [Жонка:] — А божа літасцівы, дай жа ім [бальшавікам] сілы і адвагі, каб хутчэй гэтую погань пагналі ад нас!.. Чарот.
    Браць на бога глядзі браць.
    Дай (не дай) бог (божа) — пра пажаданні (непажаданні) чаго-н.
    Дай бог (божа) ногі — пра жаданне хутчэй пакінуць небяспечнае месца.
    Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана.
    Дай божа кожнаму — пра што-н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца.
    Даруй божа (у значэнне пабочнае слова) — паказвае на рэзкасць выказанай ацэнкі, думкі і інш.
    Дзе цябе (вас) бог носіць? — здзіўленне пры сустрэчы з чалавекам, якога доўгі час не відаць было.
    Дзякуй (дзякаваць) богу глядзі дзякуй.
    З богам! — пажаданне пачынаць што-н., пажаданне поспеху, удачы.
    Крый бог — выраз ужываецца як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.
    Маліць бога глядзі маліць.
    Нечага (няма чаго) на бога ківаць глядзі ківаць.
    На міласць бога (спадзявацца) глядзі міласць.
    Напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць (прасіць).
    Не гняві бога глядзі гнявіць.
    Не давядзі бог — вельмі дрэнна.
    Ні богу свечка ні чорту качарга глядзі свечка.
    Няма чаго богу грашыць глядзі грашыць.
    Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) — ужываецца як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
    Пабойся (пабойцеся) бога глядзі пабаяцца.
    Памагай бог глядзі памагаць.
    (Сам) бог жыве — пра добрыя ўмовы жыцця, працы.
    (Сам) бог паслаў — выказванне радасці ад шчаслівай нечаканасці.
    Служыць двум багам глядзі служыць.
    У бога цяля ўкрасці глядзі украсці.
    Хвала богу глядзі хвала.
    Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць глядзі гнявіць.
    Як у бога за пазухай — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Сайт мясакамбіната: Карыстальнікаў сайта можна падзяліць на тры часткі...