бочка

тлумачэнне слова:

  бочка, -і, ДМ -чцы; родны склон множны лік -чак; жаночы род
    1. Вялікая цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі, зробленая з выпуклых драўляных клёпак, сціснутых абручамі, або з бляхі. Пажарная бочка. ▪ У газеце .. [Малькевіча] назвалі «шашалем» за тое, што зводзіў калгасныя лясы на бочкі, цабэркі, ражкі і збываў гэты тавар тым жа калгасам па дарагой цане. Дуброўскі.
    2. Руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 500 л), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Бочка аўса.
    3. Адна з фігур вышэйшага пілатажу.
    •••
    Ад усіх бочак затычка глядзі затычка.
    Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім-н., якія пагражаюць выліцца ў сутычку, вайну.
    Бяздонная бочка — а) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе; б) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап'янець.
    Нясе як з бочкі — моцна чуваць пах гарэлкі, віна ад чалавека, які выпіў.
    Сорак бочак арыштантаў (нагаварыць) — шмат неверагодных гісторый расказаць.
    Як у бочку (кашляць, гаварыць і пад.) — кашляць (гаварыць) глухім голасам, падобным на гук сказанага ў бочку.
    Як у бочку (ліць) — многа піць і не п'янець.
    Як у бочцы селядцоў глядзі селядзец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com