тлумачэнне слова:
бываць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне 1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н., падтрымліваць сяброўскія адносіны з кім-н. Любецкі кожны дзень бываў у генералавым доме. Карпюк. Праўда, у апошні час Пеця перастаў бываць у Валіка. Жычка. Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Чорны. 2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н. З самага вечара Несцяровіч мала калі бываў дома. Чорны. Пятру не раз даводзілася бываць у горадзе, і вуліцы ён ведаў, і раёны знаў. Пальчэўскі. На тайных сходах часта.. [Янка] бываў. Бядуля. 3. Здарацца, трапляцца. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі. Прыказка. // Мець месца, здарацца. На такіх аблавах [на ваўкоў] бывалі і чалавечыя ахвяры. Бядуля. Бывалі выпадкі, што прыходзілася падаваць гэтым самалётам адмоўныя сігналы, бо ніяк нельга было прыняць груз. Кулакоўскі. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне са злучнік «што» і без яго. Бывае так: і ў добрым севе Трапляе дзікая трава. Колас. 4. Звязка ў састаўным выказніку. Робячы нешта сур'ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць. Брыль. Дрэнна бывае матылю, калі трапляе ён на агонь. Лынькоў. 5. Форма развітання (звычайна ў 2 асоба дзеяслова адзіночны лік і множны лік з азначальным словам і без яго). — Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокі! Колас. ••• Бывай (бывайце) здаровы — тое, што і будзь здароў (глядзі быць). Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі. Не бываць таму — не адбыцца, не здарыцца, не быць чаму-н. Чаго не бывае — усё можа быць, рознае бывае. Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога яе здарылася, як ні ў чым не вінаваты.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com