вага

тлумачэнне слова:

  ва́га, -і, ДМ ва́зе, жаночы род
    Тоўстая жэрдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў.
  вага́, -і́, ДМ вазе́; множны лік вагі́, -аў; жаночы род
    1. толькі адзіночны лік Цяжар якога-н. цела, які вызначаецца ўзважваннем; маса. Вага 20 кг. Прыбавіць у вазе. // Узважванне. Жыта маё прадаецца без вагі і меры — дабра свайго нікому не шкадую... Бядуля.
    2. толькі адзіночны лік Важкасць якога-н. цела, прадмета. Перастаялая салома не вытрымала вагі каласоў. // пераноснае значэнне Значэнне, сіла, уплыў. І часам дзед нахмурыць бровы, Ды больш дадасць сабе вазі, Во як-ніяк, а ў яго хаце Знайшлі прытулак бедакі. Колас.
    3. толькі адзіночны лік Сістэма мер для вызначэння цяжару. Меры вагі. Адзінка вагі.
    4. Прылада для ўзважвання чаго-н. Спружыновая вага. Аўтаматычная вага. ▪ Сама [цётка] прынесла з кутка мяшок, паставіла яго на вагу і з нейкім заклапочана-адчайным выглядам сказала: — Важце. Брыль. Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі. Васілевіч.
    •••
    Дэцымальная вага — вага, якая ўраўнаважваецца гірамі ў 10 разоў лягчэйшымі, чым груз.
    Жывая вага — поўная вага жывой жывёліны, у процілегласць чыстай вазе мяса.
    Забойная вага — вага тушы без шкуры, галавы, ног і вантробаў.
    Удзельная вага — а) адносіны вагі цела пры тэмпературы 0°С да вагі роўнага аб'ёму вады пры тэмпературы 4°С; б) колькасць, роля, значэнне, месца каго-, чаго-н. дзе-н., у чым-н.
    Чыстая вага — вага чаго-н. без пасуды, без упакоўкі і пад., нета.
    На вагу золата — надта дорага.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Мне псіхолаг сказаў: — Напішы ліст чалавеку, які цябе раз'юшвае, і спалі яго... — Ну добра. А з лістом што рабіць?