вада

тлумачэнне слова:

  ва́да, -ы, ДМ -дзе, жаночы род
    абласное слова Загана, недахоп. А колькі хварэла яна сама — малою і ўжо нават дзеўкаю, калі хвароба лічыцца самаю большаю вадаю для дзеўкі. Дамашэвіч.
  вада́, -ы́, ДМ -дзе́; множны лік во́ды, -аў; жаночы род
    1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўтварае рэкі, азёры, моры і з'яўляецца хімічным злучэннем кіслароду і вадароду. У маім уяўленні яшчэ і цяпер жыва ўстае гэты Высокі Бераг над Нёманам, дзе так страшна бушуе вада. Колас. // Водная маса. Аж гудзе параход, налягаючы грудзьмі на глыбокія воды. Лынькоў. // (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы. Газіраваная вада. Мінеральная вада. Вапнавая вада. // толькі множны лік (воды, -аў). Курорт з мінеральнымі крыніцамі. Лячыцца на водах.
    2. толькі множны лік (воды, -аў). Водныя прасторы, участкі рэк, азёр, мораў. Тэрытарыяльныя воды. Дзяржаўныя воды. Антарктычныя воды.
    3. толькі адзіночны лік; пераноснае значэнне размоўнае слова Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад.
    4. Якасць каштоўнага каменя, якая вызначаецца чысцінёй бляску, празрыстасцю.
    5. у значэнне прыслоўе вадою. Водным шляхам, па вадзе. Дастаўляць грузы вадою.
    6. Паводка, разводдзе. Вялікая вада.
    •••
    Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчку пасля дажджу або ўтварылася з расталага снегу.
    Жорсткая вада — вада, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.
    Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.
    Мяккая вада — вада, якая ўтрымлівае мала кальцыевых і магніевых солей.
    Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.
    Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.
    Бура ў шклянцы вады глядзі бура.
    Вада не ўстоіць на кім — пра таго, хто ўмела і хутка ўсё робіць.
    Вадой не разліць (не разальеш) каго глядзі разліць.
    Ваду малоць глядзі малоць.
    Вады (нікому) не замуціць глядзі замуціць.
    Віламі па вадзе пісана глядзі пісаны.
    Вывесці на чыстую ваду глядзі вывесці.
    Выйсці сухім з вады глядзі выйсці.
    Дзесятая вада на кісялі — пра далёкае сваяцтва.
    Жывая вада (у казках) — цудадзейная вада, якая вяртае жыццё мёртвым.
    Каламуціць (муціць) ваду глядзі каламуціць.
    Канцы ў ваду глядзі канец.
    Ліць ваду на млын каго, чый глядзі ліць.
    Мёртвая вада — а) вада, узровень якой настолькі нізкі, што не можа прывесці ў рух колы млына або іншыя вадзяныя рухавікі; б) у казках — цудадзейная вада, ад апырсквання якой зрастаецца пасечанае на кавалкі цела (ажывае ад апырсквання жывой вадой).
    На ваду брахаць глядзі брахаць.
    Насіць ваду ў рэшаце глядзі насіць.
    Не з хараства ваду піць глядзі піць.
    Пасадзіць на хлеб і ваду глядзі пасадзіць.
    Перабівацца з вады на хлеб глядзі перабівацца.
    Сплыць вадою глядзі сплыць.
    Таўчы ваду ў ступе глядзі таўчы.
    У каламутнай вадзе рыбу лавіць глядзі лавіць.
    У лыжцы вады ўтапіць глядзі утапіць.
    Хоць вады напіся глядзі напіцца.
    Цішэй вады, ніжэй травы глядзі цішэй.
    Як вадой змыла глядзі змыць.
    Як вады ў рот набраць глядзі набраць.
    Як дзве каплі вады глядзі капля.
    Як з гусі вада каму нічога не дзейнічае.
    Як камень у ваду глядзі камень.
    Як пугаю па вадзе глядзі пуга.
    Як рыба ў вадзе глядзі рыба.
    Як у вадзе растаць глядзі растаць.
    Як у ваду глядзеў глядзі глядзець.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com