тлумачэнне слова:
вадзяны, -ая, -ое. 1. Які мае дачыненне да вады, утвораны з вады. Вадзяная пара. Вадзяны струмень. ▪ Вясна .. у некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні. Колас. 2. Які расце, жыве ў вадзе. Вадзяное зелле. Вадзяны павук. ▪ Вада ў канаве была чорная і па тым, як калышацца на яе паверхні лісце нейкіх вадзяных траў, Андрэй Міхайлавіч пазнаў, што канава мае ўласную плынь. Самуйлёнак. 3. Які прыводзіцца ў рух вадою. Вадзяное кола. Вадзяная турбіна. ▪ Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і вадзяны млынок. С. Александровіч. 4. у значэнне назоўнік вадзяны, -ога, мужчынскі род устарэлае слова, устарэлы выраз Тое, што і вадзянік. У багне, пад лазой, Вадзяны канае, З горкаю слязой Топіцца ў канаве. Пушча. ••• Вадзяная блыха глядзі блыха. Вадзяное ацяпленне глядзі ацяпленне (у 2 знач.). Вадзяны гадзіннік глядзі гадзіннік. Вадзяныя знакі глядзі знак.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com