абмінуць

тлумачэнне слова:

  абмінуць, -міну, -мінеш, -міне; -мінём, -міняце; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н. Парашыўшы абмінуць пасёлак, Васіль звярнуў з дарогі, што вяла да Нырчы, і лугам пайшоў напрасцяк да ракі. Краўчанка. // пераноснае значэнне Прапусціць, не звярнуць увагі на што-н. [Рыгор] не падумаў, як спланаваць прамову, чаго ў ёй чапіць, што абмінуць, якія кінуць лозунгі. Гартны.
    2. Не закрануць, не зачапіць. — Было ў мяне такое прадчуванне, Што куля першая не абміне. Пысін.
    3. пераноснае значэнне; часцей з адмоўем. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. Абмінуць бяду. ▪ Адно мне ясна: завірухі Не абмінуць, не адхіліць. Колас.
    4. Рухаючыся хутчэй, абагнаць, апярэдзіць каго-, што-н. Як ішлі па садзе [мужчыны], нагналі Міхаіла Палікарпавіча, павіталіся з ім і моўчкі абмінулі яго. Галавач.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com