валіцца

тлумачэнне слова:

  валіцца, валюся, -валішся, -валіцца; незакончанае трыванне
    1. Падаць на зямлю, вывальвацца. [Сцяпан] ідзе і дастае з-за абраза каляндар, адтуль валіцца на зямлю фатаграфія. Купала. Рукі.. [Зосіны] калаціліся, і лён валіўся на зямлю. Крапіва. // Падаць, трацячы апору; рушыцца. Валяцца дрэвы, зламаныя выбуховымі хвалямі. Мележ. Прыемна пазіраць, як кланяецца камбайну збажына, як планкі матавіла хапаюць сцябліны, і яны, падрэзаныя, валяцца на транспарцёр. Шамякін. // Хутка апускацца, лажыцца на што-н. ад стомы, зморанасці. Ад рання да позняй ночы працавалі жанчыны, а потым валіліся на салому ў сваіх катухах. Маўр.
    2. Схіляцца, нізка апускацца. [Габрусь:] — А дзе яна, сіла тая, калі ногі ледзь трымаюць, калі галава на грудзі валіцца? Шынклер.
    3. залежны стан да валіць (у 1, 2, 3 і 6 знач.).
    •••
    Ад (з) ветру валіцца — пра слабасільнага чалавека, які ледзь стаіць на нагах.
    Валіцца з ног — падаць ад стомы, зморанасці, хваробы.
    Валіцца з рук — а) аб нежаданне няўменні працаваць; аб адсутнасці зацікаўленасці ў працы; б) выпадаць з рук ад стомы, хвалявання. Матка яшчэ завіхалася, калі .. [Апейка] прыязджаў, бы і не чула стомы, а ў бацькі ўсё валілася з рук. Мележ.
    З горла валіцца — тое, што і з горла лезе (глядзі лезці).
    Цераз горла валіцца — у вялікай колькасці, шмат.
    Шапка валіцца глядзі шапка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com