тлумачэнне слова:
варочаць1, -аю, -аеш, -ае. незакончанае трыванне да вярнуць1. варочаць2, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне 1. што. Перамяшчаць, пераварочваць з боку па бок што-н. цяжкае. Варочаць бярвенні, мяшкі. ▪ На дварэ яшчэ грымела, нібы там хто варочаў каменне. Ваданосаў. Цэлую ноч Васілю снілася, што ён арэ: варочае і варочае велізарныя глыбы. Кулакоўскі. // пераноснае значэнне; што і без дапаўнення Выконваць цяжкую работу. [Мазавецкі:] — Ты адно націскай на.. [Гушку], і ён табе, як вол, будзе работу варочаць. Чорны. // што. Паварочваць другім бокам, варушыць. Варочаць сена. ▪ Хто пёк сала, хто варочаў у прыску бульбу, а хто лежачы, напяваў сам сабе песню... Нікановіч. 2. што. Валіць на бок, перакульваць. А паны варочаюць кублы, куфры ў хаце, растрасаюць усё. Нікановіч. 3. што, чым. Круціць вакол восі. Гукаў цягнік, здаволены адпраўкай, варочаў каламі хутчэй штораз. Гілевіч. // Круціць, паварочваць у розныя бакі. [Захар Зынга] падбег да варот, выхваціў з рук чалавека пісьмо, доўга варочаў яго ў руках. Чорны. 4. пераноснае значэнне; чым. размоўнае слова Распараджацца; кіраваць. Варочаць мільёнамі. Варочаць справамі. ••• Варочаць мазгамі — абдумваць, разважаць. Горы варочаць — выконваць работу, якая патрабуе вялікіх намаганняў. Ледзь варочаць языком — з вялікай цяжкасцю, вельмі павольна гаварыць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com