ведаць

тлумачэнне слова:

  ведаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Знаць што-н., мець уяўленне пра што-н. Ведаць жыццё вёскі. ▪ Дабрацца летам да Глухога вострава мог толькі той, хто дасканала ведаў звілістыя сцежкі між дрыгвы і куп'я. Колас. Месца пад падлогай, кожную дошку самой падлогі Міколка ведаў, як свае пяць пальцаў. Лынькоў. І ўсё ж горад здаваўся.. [Галіне] нечым непадобным на той, якім яна ведала яго дагэтуль. Мележ. // пра каго-што, аб кім-чым і без дапаўнення Мець звесткі пра каго-, што-н. [Карага:] — А дзе.. [бацька] цяпер — не ведаю; і ты, брат, відаць, не ведаеш аб сваёй радні. Колас.
    2. Мець веды, навыкі, умець рабіць што-н. Ведаць урок. Ведаць матэматыку. ▪ Вядома, што Багушэвіч добра ведаў польскую мову, чытаў многіх польскіх пісьменнікаў, нават сам пісаў вершы па-польску. Ларчанка.
    3. Быць знаёмым з кім-н. Раптам.. падышла маладая дзяўчына. Зося яе не ведала. Чорны. Сцяпана ўсе ведалі як.. памяркоўнага чалавека. Кавалёў. // Адрозніваць ад другіх. Мікола добра ведае гэтыя шэрыя пранізваючыя вочы [сакратара]. Бядуля.
    4. Усведамляць, уяўляць; разумець. [Масладуда:] — Ну, не гаруй, не такі ён хлопец, каб загінуць ні за што ні пра што. Ён сваю дарогу ведае. Лынькоў. Мы ведалі: вайне-грабежніцы не пакасіць нас, не пажаць. Панчанка.
    5. Перажываць, адчуваць; мець справу, знацца, знаць. І горшай у свеце навалы Не ведаў ніколі народ. Колас. Сэрца.. [жанчыны] поўнілася пяшчотаю да гэтага няшчаснага хлопчыка, які не ведае нават, што такое звычайная чалавечая ласка. Шамякін. Маёнтак быў зусім пад бокам, а ў панскіх пакоях — такі прастор, якога дагэтуль не ведалі ні кадрыль, ні лявоніха. Брыль. Кучаравая галава [Гушкі] амаль што ўсе дні на дварэ не ведала шапкі. Чорны.
    6. кім-чым. Кіраваць, распараджацца кім-, чым-н. Ведаць трэстам. Ведаць перапіскай.
    7. і з даданы сказ дапаўненне Памятаць, не забываць. [Васіль:] — Ведай вось, як з пустымі рукамі хадзіць. Брыль. Няхай жа ведаюць бандыты, Што гэта кроў падзе на іх. Колас.
    8. у значэнне пабочнае слова Ужываецца ў тых выпадках, калі неабходна звярнуць увагу субяседніка на тэму гутаркі. [Клава:] Ведаеце, я забылася тую песню пра косы. Крапіва.
    •••
    Бог (святы) ведае (хто, што, куды, колькі, які) глядзі бог.
    Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго (цябе, яе, вас, іх) ведае глядзі бог.
    Будзеш (будзеце і г. д.) ведаць — форма пагрозы каму-н.
    Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых — вось мы якія, вось з кім маеце справу. — Хапіліся! — задаволена кажа Жаўтых, седзячы на дне, і радасна смяецца, густа наморшчыўшы свой зашчацінены за ноч сіняваты твар. — Усё ж абдурылі — ведай нашых! Быкаў.
    Ведаць дарогу — папярэдне быць знаёмым з чым-н.
    Ведаць (паказаць), дзе ракі зімуюць — ужываецца як пагроза.
    Ведаць меру — трымаць сябе ў пэўных рамках, устрымлівацца ад лішняга.
    Ведаць не ведаю, знаць не знаю — аб поўным няведанні чаго-н., нежаданні знацца, мець справу з кім-, чым-н.
    Ведаць, пачым фунт ліха — пазнаць, як цяжка жыць у горы, нястачы. Сама Аўдоля хапіла гора нямала. Ведае, пачым фунт ліха. Крапіва.
    Ведаць сваё месца — весці сябе адпаведна свайму становішчу, не ўмешвацца не ў свае справы; быць сціплым.
    Ведаць толк у чым-н. — разбірацца ў чым-н. з веданнем справы.
    Ведаць у твар — ведаць каго-н. з выгляду, але не быць знаёмым.
    Ведаць усе хады і выхады — добра ведаць што-н., мець дакладныя звесткі аб чым-н., быць сваім чалавекам дзе-н.
    Ведаць цану каму-, чаму-н. — ведаць хто (або што) чаго варты.
    Ведаць як аблупленага — вельмі добра ведаць каго-н.
    Ведаць як свае пяць пальцаў — вельмі добра, грунтоўна ведаць што-н.
    Ліха ведае (хто, што, які, куды і пад) глядзі ліха.
    Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы дзець (падзець) — пра пачуццё вялікага сораму.
    Не ведаць, куды (дзе) дзецца (падзецца) — а) разгубіцца, збянтэжыцца ад сораму, непакою; б) разгубіцца ад нечаканай пагрозы.
    Не ведаць (не знаць), куды (дзе) рукі дзець (падзець) — пра збянтэжанасць, пачуццё сарамлівасці.
    Не ведаць (не знаць), куды (дзе) сябе дзець (надзець) — не ведаць, чым заняцца.
    Хто яго (цябе, яе, вас, іх) ведае глядзі хто.
    Чорт ведае (хто, што, які куды і пад) глядзі чорт.
    Чорт ведае што! глядзі чорт.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

У метро новыя правілы напісалі на рускай мове. В БЕЛОРУССИИ ИДЕТ БЕЛОРУСИЗАЦИЯ