верх

тлумачэнне слова:

  верх, -у, месны склон на версе; вярхі, -оў; мужчынскі род
    1. Прастора, якая знаходзіцца над чым-н.; процілеглае ніз. // Верхні бок прадмета пры нармальным яго становішчы; процілеглае ніз. Паставіць шафу верхам уніз. // Верхняя частка якога-н. прадмета; вяршыня, верхавіна. Верх гары. ▪ Мужчына быў у пляскатай летняй шапцы з шырокім круглым верхам. Чорны. Застаўся цяпер тырчаць [ад сасны] толькі камель з вострым белым верхам. Мележ. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.
    2. Прыстасаванне над сядзеннем у машыне, фаэтоне і пад., якое засцерагае ад дажджу, сонца, ветру. Машына з брызентавым верхам. Падняць верх. ▪ Пятро Тадаровіч нацягнуў ужо на свае растрыбушаныя драбінкі верх з пасшываных.. мяшкоў. Чорны.
    3. Паверхня зямлі, якога-н. прадмета ў адносінах да таго, што знаходзіцца ў глыбіні, у сярэдзіне. Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца. Якімовіч. Гарышны, успамінаючы «добрыя старыя часы», любоўна паляпаў па версе акардэона. Ракітны. // Верхні матэрыял якога-н. адзення або матэрыял, якім што-н. пакрыта, абшыта. Драпавы верх паліто. Пасылка з палатняным верхам.
    4. пераноснае значэнне; чаго. Вышэйшае дасягненне. Верх майго жадання. ▪ Вагон-клуб быў верхам спраўджаных імкненняў Данілавых. Шынклер.
    5. толькі множны лік глядзі вярхі.
    •••
    Браць (узяць) верх над кім-н. глядзі браць.
    Знізу (і) да верху — увесь, поўнасцю, цалкам.
    Мой (твой, яго, яе і г. д.) верх — я, ты, ён перамог, яна перамагла.
    Цераз верх паліць (насыпаць) глядзі наліць.
    Цераз верх перці глядзі перці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com