верыць

тлумачэнне слова:

  верыць, -ру, -рыш, -рыць; незакончанае трыванне
    1. у што. Быць цвёрда перакананым, упэўненым у чым-н. Верыць у перамогу. ▪ Веру, братцы, ў нашу сілу, Веру ў волі нашай гарт. Цётка. [Усевалад:] — Я не веру, каб чалавек з такой чулай і харошай душой, як у вас, быў помслівы і зласлівы. Скрыган. // у каго. Лічыць каго-н. здольным здзейсніць надзеі, спадзяванні. [Надзя:] — Я верыла ў.. [Косцю], як у чалавека верыла. Разумееце, чалавека. Лынькоў.
    2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным, адпаведным рэчаіснасці. Верыць у сны і прыкметы. Верыць кожнаму слову. Верыць чуткам. ▪ Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы, І не лёгка верыць успамінам Пра царскія, змрочныя часы... Лойка.
    3. каму. Давяраць каму-н. Заўважыўшы, што Васіль верыць яму, Андрэй падышоў здалёк і да галоўнага. Пальчэўскі. [Марына:] — Ты сябра мой даўні, І я табе веру. Прыходзька.
    4. Быць веруючым. Верыць у бога.
    •••
    Верыць (паверыць) на слова — лічыць (палічыць) праўдзівымі словы, не пацверджаныя доказамі.
    Не верыць сваім вушам (вачам) — вельмі здзіўляцца, пачуўшы, убачыўшы што-н. нечаканае. Глянуў Віктар — і вачам сваім не верыць. — А дзе ж човен? Маўр.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com