весці

тлумачэнне слова:

  весці, вяду, вядзеш, вядзе; вядзём, ведзяце; прошлы час вёў, вяла, вяло; загадны лад вядзі; незакончанае трыванне
    1. каго. Накіроўваць чый-н. рух. Весці каня за повад. ▪ Маці бярэ мяне за руку і вядзе дамоў. Бядуля. Вядзі, гаспадар, калі ласка, Нашчадкаў на ганак цясовы! Калачынскі. Зорын вёў сваю партнёршу, як добра спрактыкаваны танцор. Гурскі. // Памагаць ісці. Весці хворага пад рукі. // Прымушаць ісці з сабою. Весці ў міліцыю. ▪ Арыштаваных вялі рыначным пляцам проста да ратушы. Чорны. // што. Кіраваць аўтамабілем, караблём, самалётам і пад. Весці паравоз. ▪ [Вася:] — Хвіліну я нічога не бачыў і вёў самалёт наўгад. Шамякін. [Брат] вёў праз мост памалу Наш мінскі самазвал. Гілевіч. // каго-што. Ісці на чале, узначальваць, камандаваць. Весці войскі ў бой. ▪ Адну з калон беспрацоўных вёў Зыгмунт Асядовіч. Чорны. Капітан.. не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. Мележ.
    2. пераноснае значэнне; каго-што. З'яўляцца кіраўніком чаго-н.; ажыццяўляць кіраўніцтва кім-, чым-н. Весці сход. Весці гурток, клас. ▪ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць. Васілевіч. Вёў Герасім Дзмітрыевіч урок як звычайна. Выклікаў.. вучняў да дошкі, расказаў новы матэрыял. Б. Стральцоў.
    3. чым па чым. Рухаць (указкай, алоўкам і пад.) па паверхні чаго-н. Весці ўказкай па карце.
    4. што. Будуючы што-н. (дарогу, трубаправод, лінію электраперадачы і пад.), пракладваць у пэўным напрамку. — Ты памятаеш, як вялі ў нас дарогу? — раздумліва спытаў у мяне Яўхім. — На Рэчыцу? Ракітны. Праз балоты і палі Будаўнікі з Дашавы трубы Да Мінска роднага вялі. Ляпёшкін.
    5. Мець пэўны напрамак, быць шляхам куды-н. Дзве сталёвыя каляі, ля якіх стаіць Птахава будка, вядуць з усходу на захад — з Гомеля на Брэст. Навуменка. Роўная, гладкая пясчаная дарога вяла да самага ўзлесся.. Курто. Стаяў [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія.. усходкі. Шамякін. // пераноснае значэнне; да чаго. Мець сваім вынікам, цягнуць за сабою. Гэта да дабра не вядзе.
    6. што. Рабіць, выконваць, ажыццяўляць, падтрымліваць што-н. (ужываецца звычайна ў спалучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць дзеянне). Весці падлікі. Весці назіранне. Весці барацьбу. Весці перапіску. Весці размову. ▪ Сход праходзіў спакойна. Максім за сталом вёў пратакол. Машара. Адам вёў строгую канспірацыю і прывучаў да строгасці ў падпольных справах і Міколу. Якімовіч. Ганна Сцяпанаўна была не з маўклівых, і трэба было ўвесь час весці з ёй размову. Шыцік.
    7. безасабовая форма размоўнае слова Хіліць на што-н.; адольваць. Яго вяло на сон.
    •••
    Весці (размову, гутарку) да чаго-н. — гаворачы або робячы што-н., мець на мэце што-н.
    Весці рэй — быць завадатарам, верхаводзіць. — Антоська!.. родны мой! Канаю... Перагарэў, адстаў, знікаю... Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін... Як лепшы брат, як родны сын. Колас.
    Весці сваё — настойліва ажыццяўляць свае планы, намеры, погляды, думкі.
    Весці сваю лінію — тое, што і гнуць сваю лінію (глядзі гнуць).
    Весці свой род (генеалогію) ад каго-н. лічыць сябе нашчадкам каго-я.
    І вухам не весці — не слухаць, не звяртаць увагі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com