тлумачэнне слова:
вешаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне 1. што. Надаваць чаму-н. вісячае становішча. Вешаць вопратку. Вешаць вядро на крук. 2. каго. Караць смерцю праз павешанне. З нялюдскай жорсткасцю спаганялі фашысты сваю злосць на мясцовым насельніцтве, палілі вёскі.., расстрэльвалі і вешалі людзей. В. Вольскі. ••• Вешаць галаву — сумаваць, маркоціцца. Вешаць нос — тое, што і павесіць нос (глядзі павесіць). Вешаць сабак на каго — нагаворваць, звальваць што-н. на каго-н. Вешаць ярлык — неабгрунтавана абвінавачваць каго-н., няправільна, шаблонна ацэньваць, характарызаваць чыё-н. дзеянне, учынак. Хоць тапор вешай — пра цяжкае, нясвежае паветра ў памяшканні.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com