вінаваты

тлумачэнне слова:

  вінаваты, -ая, -ае; -ват, -а.
    1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. ▪ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць. Брыль. Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым. Маўр. // у значэнне назоўнік вінаваты, -ага, мужчынскі род Віноўнік. І правы і вінаваты.
    2. Які з'яўляецца прычынай чаго-н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе. Мурашка. Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца. Навуменка.
    3. толькі поўн. форма Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. ▪ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата. Пальчэўскі.
    4. Які вінен каму-н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала. Чорны. // у значэнне назоўнік вінаваты, -ага, мужчынскі род Той, хто вінен каму-н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя. Лобан. Не плаціць багаты, а вінаваты. Прыказка.
    •••
    Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com