віцца

тлумачэнне слова:

  віцца, уюся, уешся, уецца; уёмся, уяцеся, уюцца і віюся, віешся, віецца; віёмся, віяцеся, віюцца; прошлы час віўся, вілася, вілося; загадны лад віся; незакончанае трыванне
    1. Абвівацца вакол чаго-н. Віецца фасоля з павіслымі стручкамі-лапаткамі. Гарэцкі. // Завівацца (пра валасы). У кожнага над левым вухам віўся чуб «па-казацку». Чорны.
    2. Рабіць звілістыя рухі целам. Вуж уецца каля ног. // Мець звілісты напрамак. Плямістай жоўта-зялёнай змейкай уецца чыгунка сярод лясных гушчароў. Шынклер. Як ручай дарога ўецца. Зарыцкі. // пераноснае значэнне Круціцца, увівацца каля каго-н. з якой-н. мэтай. Віцца каля дзяўчыны.
    3. Лётаючы, кружыцца. Каля твару назольна віліся камары. Мележ.
    4. Уздымацца лёгкім струменьчыкам. З коміна віўся дымок. Якімовіч.
    5. Развявацца (пра флаг, сцяг і пад.). Шум і гоман у сталіцы, Сцяг ля сцяга ўецца. Купала.
    6. залежны стан да віць.
    •••
    Віцца вужакай — падлізвацца, падлашчвацца да каго-н.
    Віцца роем — кружыцца, круціцца, чапляцца адно за другое (пра думкі).
    Віцца ўюном — выкручвацца, хітрыць, падхалімнічаць.
    У трубы віцца — вельмі добра расці (пра расліны).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com