воз

тлумачэнне слова:

  воз, -а; множны лік вазы, -оў; мужчынскі род
    1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў; калёсы. Усе сваякі папрыязджалі І двор вазамі паўстаўлялі. Колас. Сасёнка была парэзана на доўгія кавалкі, і сябры пачалі класці іх на воз. Пестрак.
    2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад. Сытыя коні, аблітыя зарой, вязуць высокія вазы пшаніцы. Мікуліч. Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. Якімовіч.
    3. чаго. Колькасць таго, што можа змясціцца на калёсах, санях і пад. Воз дроў, сена.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Вялікая колькасць чаго-н. Воз навін. ▪ Дзетак у.. [Парэмчыка] цэлы воз, хоць і сам яшчэ малады. Ракітны.
    5. Карцёжная гульня.
    •••
    Вазамі вазіць глядзі вазіць.
    Пятае кола ў возе глядзі кола.
    Цягнуць воз глядзі цягнуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com