вось

тлумачэнне слова:

  вось1, -і, жаночы род
    1. Шпень або тонкі вал, на які насаджваюцца колы, часткі машын або механізмаў. Пярэдняя, задняя вось. Вертыкальная вось. ▪ Некалькі артылерыстаў цягнулі гармату, якая грузла амаль да восі. Мележ.
    2. спецыяльны тэрмін Прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі або праз цэнтр цяжару якога-н. цела. Вось праекцыі. Аптычная вось. Зямная вось.
    3. пераноснае значэнне Стрыжэнь якіх-н. падзей. Вось палітычнага жыцця.
  вось2, указальная часціца.
    1. Ужываецца для ўказання на прадметы, з'явы, якія знаходзяцца блізка ў дадзены момант, або на ўсё тое, што адбываецца непасрэдна перад вачамі. [Зоська:] Не сядзіцца мне, мамачка, у хаце... Там хадзіла сабе каля рэчкі і кветачкі для цябе вось гэтыя, рвала. Купала. Нарэшце, вось яно, мястэчка Між гор бялее ў паплавах. Колас. [Калгаснікі] стаялі і сачылі за дзіўнай ігрой хмар. Вось тая, што плыла з захаду, закрыла сонца. Шамякін.
    2. Ужываецца для ўказання на паслядоўную змену падзей, з'яў і пад., на раптоўнае і нечаканае іх паяўленне. Усё сціхла. Але вось паветра рассякае агністы меч і зіхаціць вясёла. Багдановіч. Вось мы пад гарой ужо, вынырваем з-за гары, ледзь не потырч ляцім уніз. Брыль.
    3. Ужываецца пры выказванні якіх-н. эмоцый (захаплення, радасці, жарту і пад.) у клічных сказах разам з указаннем на прадмет, з'яву. Ага, вось ты якая цаца! Так, так! Шамякін. Вось выпадак, вось здарэнне! Колас.
    4. У спалучэнні з указальнымі займеннікамі і прыслоўямі ўжываецца для ўзмацнення і ўдакладнення іх значэння. Анежка ішла і думала, што вось гэта сустрэча з Алесем вырашыць канчаткова яе лёс. Броўка. [Паўлінка:] Вазьміце сабе табурэцікі ды вось тут падсядзьце, а я тым часам пачастую гарбатай нашых музыкаў. Купала.
    5. У спалучэнні з пытальнымі займеннікамі (хто, што, які, чый, каторы) і прыслоўямі (дзе, куды, адкуль, калі, чаму, як і інш.) надае ім сэнс указання на што-н. (з націскам на слове «вось»). [Паўлінка:] Не так, пан Адольф, бярэш шклянкі; трэба вось як. Купала. Вось дзе можна бавіць час! Колас. [Клім:] — А чытаю я вось што. — Ён узяў з этажэркі кнігу і падаў Шэмету. Лобан. [Леў Раманавіч:] — Дык гэта ж ты і сапраўды даводзішся мне траюрадным братам. Вось як. Асіпенка. Вось калі арганізуемся як след, тады ніякі вораг нам не страшны. Лынькоў.
    •••
    Вось табе! Вось вам! — атрымай (атрымайце) па заслугах.
    Вось табе і... — пра што-н. такое, што мяняецца не ў патрэбны бок.
    Вось табе і на! Вось табе і раз! Вось табе і маеш! — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, выказванне здзіўлення, расчаравання.
    Вось так — ужываецца ў воклічах пры выказванні пагарды, знявагі.
    Вось яно што! Вось яно як! — вокліч здзіўлення аб уразуменні раней незразумелага.
    Вось яшчэ! — ужываецца пры адмаўленні чаго-н., пры нязгодзе з чым-н. або пры адмоўных адносінах да чаго-н.
    Ну, вось і ўсё! — ужываецца пры падвядзенні вынікаў чаго-н. або ў канцы размовы ці спыненні гутаркі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com