абняць

тлумачэнне слова:

  абняць, абніму, абнімеш, абніме і (радзей) абдыму, абдымеш, абдыме; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Абхапіць рукамі каго-, што-н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Калі паляўнічы пайшоў, Санька абняў Мурзу ва шыю і прытуліўся да яго галавы шчакою. Ваданосаў. Любімыя змалку прасторы Рукамі абняў бы Максім. Аўрамчык. // Акінуць позіркам, поглядам. Не хапае ні сілы, Ні маіх задумёных вачэй Стэп абняць І палі залацістыя Спелай пшаніцы. Хведаровіч.
    2. Акружыць, ахапіць з розных бакоў. Зялёная агароджа абняла двор. ▪ Раптам дарогі струну лес векавечны абняў. Танк. Столькі выпала маці кроснаў, Што калі разгарнуць на зямлі У адзін рад іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А. Астапенка. // пераноснае значэнне Ахінуць, абвалачы з усіх бакоў. Пажар абняў сяло. ▪ Усе палі, што за ўзгоркам, абняло агнём: гарэла спелае жыта. Гурскі.
    3. пераноснае значэнне Ахапіць, авалодаць кім-н. (пра пачуцці). Ні мук, ні хвалявання — лясны спакой душу маю абняў. Машара.
    •••
    (Як) вокам (зрокам, позіркам) абняць — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Беспілотны аўтамабіль Google на дарогах Расіі стаў яшчэ і бясколавым.