вузел

тлумачэнне слова:

  вузел1, -зла, мужчынскі род
    1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н. Гальштук быў новы, бліскучы і слізкі, і вузел атрымліваўся то вялікі, то малы, то крывы. Шыцік.
    2. пераноснае значэнне Складанае спляценне якіх-н. падзей, збег акалічнасцей. Вузел супярэчнасцей. Драматычны вузел п'есы. ▪ [Галена:] — Вы, здаецца, усе таксама ўблытаны ў гэтым вузле. Чорны.
    3. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н.. Чыгуначны вузел. ▪ Відно было з другога паверха, як у адным месцы сыходзяцца ў вузел палявыя дарогі. Чорны.
    4. Сукупнасць размешчаных побач збудаванняў, машын, механізмаў і пад., звязаных паміж сабой. Энергетычны вузел. Радыётрансляцыйны вузел. Вузел абароны. // Частка машын, механізмаў, якая з'яўляецца злучэннем больш простых дэталей. Вузлы аўтамашыны.
    5. Патоўшчаная частка сцябла з парасткамі або лісцямі. Лісцявы вузел.
    6. Від прычоскі з доўгіх валасоў, закручаных на патыліцы. Аня Папова, трымаючы ў зубах шпількі, стаяла перад люстэркам і заколвала на патыліцы цяжкі вузел кос. Васілевіч.
    7. Скапленне нервовых клетак. Нервовы вузел. // Патаўшчэнне сасудаў; бугорчык на скуры. Вузлы жыл.
    8. Тое, што і клунак. Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навявала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе на плечы. Шамякін.
    •••
    Марскі вузел — агульная назва рознага віду петляў і спосабаў звязвання тросаў.
    Мёртвы вузел — асобы спосаб звязвання вяровак.
    Санітарны вузел — памяшканні, абсталяваныя для санітарна-гігіенічных мэт (ванная, пральня, прыбіральня і пад.).
    Гордзіеў вузел — пра заблытаныя абставіны, справы.
    Рассячы гордзіеў вузел глядзі рассячы.
  вузел2, -зла, мужчынскі род
    Мера скорасці ходу суднаў, роўная 1,852 км у гадзіну.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Так, вы хто? — Напалеон. — Гэтага ў палату да Гітлераў, Мусаліні ды іншых. — Але я торцік...