вуха

тлумачэнне слова:

  вуха, -а; множны лік вушы, вушэй; ніякі род
    1. Орган слыху і раўнавагі ў пазваночных жывёл і чалавека. Сярэдняе вуха. Унутранае вуха. Чуў сваімі вушамі. ▪ Стары аглядаецца па баках, прыслухоўваецца то адным вухам, то другім... Бядуля.
    2. Знадворная, вонкавая частка гэтага органа ў форме ракавіны вакол вушной адтуліны. Адмарозіць вушы. Доўгія вушы.
    3. размоўнае слова Слых. Чуткае вуха.
    4. часцей множны лік Бакавая адкідная частка шапкі, якая закрывае вушную ракавіну.
    5. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання (пад'ёму, вешання, пераноскі і інш.). Вуха ў збане. Вушы цэбра.
    •••
    Адным вухам (краем вуха) чуць глядзі чуць.
    Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) глядзі рэзаць.
    Вухам не варухнуць глядзі варухнуць.
    Вушы аб'есці; з вушамі аб'есці глядзі аб'есці.
    Вушы вянуць — праціўна, не хочацца слухаць што-н.
    Вушы затыкаць глядзі затыкаць1.
    Галава і два вухі глядзі галава.
    Да вушэй — пра шырокую ўсмешку.
    Дайсці да чыіх вушэй глядзі дайсці.
    (Есць), аж за вушамі трашчыць глядзі трашчаць.
    За вушы не адцягнеш глядзі адцягнуць.
    За вушы цягнуць каго глядзі цягнуць.
    З вуха на вуха; з вуха ў вуха — шэптам, пад сакрэтам сказаць што-н.
    З-за вуха біць глядзі біць.
    І вухам не весці глядзі весці.
    І сцены вушы маюць глядзі сцяна.
    Лавіць вухам глядзі лавіць.
    Мець вушы глядзі мець.
    Мець свае вочы і вушы глядзі мець.
    Мядзведзь на вуха наступіў глядзі мядзведзь.
    Навастрыць вушы глядзі навастрыць.
    На вуха (гаварыць, шаптаць, сказаць і пад.) — гаварыць ціха, наблізіўшыся да вуха субяседніка.
    Над самым вухам (крычаць, шумець, раздавацца і пад.) — блізка, у непасрэднай блізкасці.
    Накруціць вушы глядзі пакруціць.
    На свае (ўласныя) вушы чуць глядзі чуць.
    Наставіць (натапырыць) вушы глядзі наставіць.
    Не верыць сваім вушам глядзі верыць.
    Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго глядзі убачыць.
    Ні вуха, ні рыла — зусім нічога не разумець.
    Па (самыя) вушы — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю. Седас па вушы ўвайшоў у справу. Чорны. [Антось:] — Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць. С. Александровіч.
    Прапусціць міма вушэй глядзі прапусціць.
    Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму глядзі пра-трубіць.
    Развесіць (распусціць) вушы глядзі развесіць.
    Стаяць у вушах глядзі стаяць.
    Стрыгчы вушамі глядзі стрыгчы.
    Трымаць вуха востра глядзі трымаць.
    Тугаваты на вуха, тугі на вуха глядзі тугі.
    Увесці ў вушы каму глядзі увесці.
    Угразнуць па вушы ў чым глядзі угразнуць.
    Улавіць вухам глядзі улавіць.
    Хоць (ты) вушы затыкай глядзі затыкаць1.
    Хоць ты ў вуха кладзі глядзі класці.
    Як злавіць вухам глядзі злавіць.
    Як у вуху — зацішна, цёпла.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com