выбіць

тлумачэнне слова:

  выбіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; закончанае трыванне
    1. што. Рэзкім штуршком прымусіць што-н. выпасці адкуль-н. Выбіць зброю з рук. Выбіць акно. Выбіць корак з бутэлькі. ▪ — З нашым братам паляўнічым усё можа здарыцца, — закончыў Лукаш [размову] і выбіў попел з выкуранай люлькі. Пальчэўскі.
    2. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Вывесці каго-н. са звыклага стану. Выбіць з рытму. ▪ Сядзець і чытаць далей было ўжо немагчыма. Бацькі выбілі з раўнавагі. Пестрак.
    3. што. Здабыць ударамі што-н. з чаго-н. Сам камендант стрэліў з пісталета ў сцяну элеватара. Куля выбіла іскру. Хомчанка. // Страляючы, трапіць пэўную колькасць разоў у мішэнь. Выбіць 90 ачкоў са 100. // пераноснае значэнне; з каго-чаго. Дамагчыся чаго-н. прымусам, біццём. Ні слова не выбілі ворагі з іх [партызан]. Непераможных, магутна-жывых. Кірэенка.
    4. каго. Выгнаць, адцясніць непрыяцеля. Наша рота марской пяхоты імклівым ударам выбіла гітлераўцаў са станіцы. Барашка.
    5. што. Трасучы, калоцячы, вычысціць што-н. Выбіць дыван.
    6. што. Зрабіць паглыбленне ў чым, на чым-н. За мостам пачаліся калдобіны, ..тралёвачныя трактары выбілі іх вясной на старой шашы. Пташнікаў. // Вычаканіць, выціснуць. Выбіць медаль. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне На скрыжалях шчаслівае вечнасці Выб'юць золатам гэтыя дні. Глебка. // Адціснуць пячатку, штэмпель. Выбіць чэк у касе.
    7. што. Знішчыць (пра пасевы, траву). Град выбіў жыта.
    8. што. Пракласці яздою, хадзьбою; пратаптаць. Выбіць дарогу па сенажаці. Выбіць сцежку ў жыце. // Утрамбаваць, зрабіць роўным, гладкім. Выбіць ток у гумне. ▪ [Бацька з Юркам] падлогу пасля пакладуць, а цяпер [дол] глінай выбілі. Пташнікаў.
    9. што. Адбіць што-н. дробным стукам. Выбіць чачотку.
    10. што. размоўнае слова Ударамі адлічыць, прабіць пэўны час. Падвешаны на сцяне гадзіннік выбіў дванаццаць. Гартны. На замкавай вежы выбіла гадзіну. Чорны.
    11. што. Прынесці адкуль-н., выкінуць (хвалямі і пад.). Гуляючы, выбіла мора на белы вільготны пясок іржавы патрон ад вінтоўкі. Вялюгін.
    12. што. размоўнае слова З цяжкасцямі дамагчыся чаго-н., атрымаць што-н.
    •••
    Выбіць глебу (грунт) з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.
    Выбіць што з яго (яе, іх і пад.); выбіць што з галавы — адвучыць ад якіх-н. звычак, схільнасці і пад., прымусіць адмовіцца ад чаго-н.
    Выбіць з каляіны (каляі) — парушыць прывычны рытм жыцця, звычайны ход спраў.
    Выбіць з сядла — а) збіць праціўніка з каня; б) пераноснае значэнне вывесці з прывычнага стану.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com