вывезці

тлумачэнне слова:

  вывезці, -зу, -зеш, -зе; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Забраць адкуль-н. і прывезці. Вывезці бярвенне з лесу. ▪ Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак. // Выкаціць, выцягнуць адкуль-н. (калёсы, воз, вагоны і пад.). Вывезці воз на дарогу. ▪ Макар неяк спалохана сцяўся і доўга маўчаў, аж пакуль паравоз не вывез вагонаў у поле. Асіпенка.
    2. Адправіць, перавезці куды-н. На нейкі час мяне з-пад фронту вывезлі аж у Ліпецк. Таўлай.
    3. Прадаць тавар у іншую краіну; экспартаваць. Вывезці партыю абутку.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Дапамагчы выбрацца з цяжкага становішча; выручыць. Вывез шчаслівы выпадак. ▪ Раней.. [Турбіну] ніколі не пакідала надзея, што жыццё вывезе. Навуменка.
    •••
    Вывезці на сабе (на сваіх плячах, спіне) — вынесці на сабе ўвесь цяжар выканання якой-н. працы, справы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com