вызначыць

тлумачэнне слова:

  вызначыць, -чу, -чыш, -чыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. і з даданы сказ сказам. Распазнаць, высветліць што-н. невядомае, няяснае. Вызначыць прычыну. ▪ Вартавы драмаў, утуліўшы галаву ў калені, і вызначыць, хто ён — немец ці наш, было цяжка. Лупсякоў. // Разабрацца ў чым-н., усвядоміць сабе. Вызначыць сваё становішча. // Дакладна ўстанавіць што-н. Вызначыць цэны. Вызначыць адлегласць. ▪ [Ганна Аляксандраўна:] — Пакуль доктар не вызначыць хваробы, ён не пачынае лячыць. Ваданосаў. Маракі казалі, што па тым, як сядзяць чайкі, можна вызначыць напрамак ветру з дакладнасцю да градуса. М. Стральцоў.
    2. Выявіць сутнасць, раскрыць змест чаго-н.; ахарактарызаваць. Вызначыць творчы метад пісьменніка. Вызначыць прадмет палітэканоміі.
    3. Загадзя прызначыць, назначыць. Штаб атрада не вызначыў ..[Міколу] на гэту аперацыю — у групу падбіраліся перш за ўсё тыя партызаны, якія добра ведалі мясцовасць. Якімовіч. // Намеціць наперад кірункі, шляхі развіцця. Любіў Міхаіл Іванавіч Брагінец у выхадны дзень прайсціся ў поле ці лес, пабыць адзін на адзін са сваімі думкамі і парамі, падагуліць зробленае, вызначыць далейшыя планы. Гурскі.
    4. З'явіцца прычынай чаго-н., абумовіць сабою што-н. У гэты перыяд адбылася падзея, якая вызначыла мой далейшы жыццёвы шлях. Крапіва.
    5. Абазначыць якім-н. чынам. Вызначыць мяжу слупкамі. ▪ Доўга яны [жанчыны] вазіліся ля сукенкі, прымаючы ўсе магчымыя захады, каб як мага яскравей вызначыць талію. Корбан.
    6. Выдзеліць, прызначыць што-н. для каго-, чаго-н. Вызначыць сродкі на будаўніцтва. ▪ Крушынскі вызначыў для каваля кавалак зямлі. Бядуля.
    7. Вынесці рашэнне, пастанову. Вызначыць меру пакарання.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com