тлумачэнне слова:
выкінуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне, каго-што. 1. Кінуць вон, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга. Выкінуць недакуркі з попельніцы. ▪ [Крушынскі] непрыкметна для Івана Мацвеевіча выкінуў з каляскі мяккі пакунак. Бядуля. // пераноснае значэнне Выключыць, апусціць. Выкінуць раздзел з кнігі. // размоўнае слова Звольніць з работы, пасады. Выкінуць прагульшчыка з завода. 2. Выдаліць сілаю, выштурхнуць; выгнаць. У маі захопнікаў выкінулі з Крыма. Мележ. І зноў, як і першы раз, выбух выкінуў на паверхню процьму рыбы. Асіпенка. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне [Дзед Тарас:] — Ну, Грышка, залазь у машыну. І, глядзі, трымайся добра, каб не выкінула на выбоінах! Паслядовіч. Відаць, хваля выкінула .. [рыбку] у час прыбою. Якімовіч. 3. Выставіць, высунуць рэзкім рухам. Выкінуць руку ўперад. // Узняўшы, вывесіць. Выкінуць сцяг. 4. Выпусціць, вылучыць што-н., вывергнуць. З-за небасхілу сонца выкінула першыя праменні, разагнаўшы цьмянасць неба. Дуброўскі. Сухое ламачча, палітае бензінам, выкінула высока ў неба вогненныя языкі. Новікаў. // Пусціць парасткі, лісты і пад. Здаецца, кінь у раллю зярняты, і яны тут жа на вачах, выкінуць з сябе імклівыя стрэлы лістоў. Шахавец. Быў май. Дрэвы апрануліся ўжо ў маладую клейкую лістоту, і стогадовы каштан ля тэрасы выкінуў да неба тысячы белых конусаў-свечак. Караткевіч. 5. Выслаць наперад ці ў які-н. бок. [Генерал-маёр:] — Цяпер прыйдзецца вам [начальніку штаба] самому ўзначаліць абарону. Выкіньце наперад каменданцкі ўзвод. Гурскі. 6. размоўнае слова Пусціць у продаж. [Кукарэка:] — Мы ўжо на рынак спрабуем выкінуць гэту сыравіну. Грамовіч. 7. пераноснае значэнне размоўнае слова Зрасходаваць, дарэмна патраціць. Трэба ж выкінуць столькі грошай! 8. размоўнае слова Учыніць што-н. нечаканае, незвычайнае. Выкінуць жарт. Выкінуць штуку. ••• Выкінуць дурасць з галавы — абразуміцца, адумацца, паразумнець. Выкінуць з галавы (сэрца, памяці) — забыць, перастаць думаць пра што-н., спадзявацца на каго-, што-н. Так яно, мусіць, і было, але нельга ж выкінуць з памяці мінулае. Арабей. Выкінуць за борт — адкінуць што-н. або вырачыся каго-н. як непатрэбнага. Выкінуць каленца (калена) — а) зрабіць нечаканую фігуру ў танцы; б) учыніць што-н. неспадзяванае, нечаканае. [Мароз:] — Чалавек — гэта, брат, пацёмкі: ты яму верыш, а ён табе такое каленца выкіне, што і галавы не дабярэш. Лобан. Выкінуць коніка — сказаць або зрабіць што-н. нечаканае, недарэчнае. — Натурай, натурай, дык яна [Вольга] выкіне табе коніка, схопішся пасля за галаву, — пакрыўдзілася на мужа Вольга Усцінаўна. Шамякін. Выкінуць лозунг — заклікаць да чаго-н., абвясціць што-н. Выкінуць (грошы) на вецер — марна зрасходаваць, патраціць што-н. Выкінуць на вока — напомніць, сказаць што-н. непрыемнае. Ну, й надаедная ж кабета: Вось так і выкіне на вока. Колас. Выкінуць на вуліцу каго — а) выселіць з жылога памяшкання; б) звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com