выклікаць

тлумачэнне слова:

  вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; загадны лад выкліч; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Папрасіць, прапанаваць з'явіцца куды-н. Выклікаць да начальніка. Выклікаць сведку ў суд. ▪ Пачуўшы пра гэтае самаўпраўства, Яўген Данілавіч загадаў неадкладна выклікаць Карніцкага ў райком. Паслядовіч. // Папрасіць выканаўцу выйсці на сцэну. Выклікаць артыста на «біс». // Прапанаваць (вучню, студэнту) адказваць. [Алёшу] выклікалі па алгебры і фізіцы, і па абодвух прадметы ён атрымаў «пяцёркі». Васілевіч.
    2. на што. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад. Выклікаць на сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць па шчырую размову. ▪ — Калі б гэта было сто гадоў таму назад, — сказаў Міхась, — я на месцы Андрэя выклікаў бы Івана Барысаглебава на дуэль. Шахавец.
    3. З'явіцца прычынай узнікнення чаго-н., з'явіцца прычынай чаго-н. Выклікаць апетыт. Гэта не выкліча цяжкасцей. ▪ Букрэева выдумка выклікала вясёлы настрой. Колас. Нават сам [Андрэй] не чакаў, што ўспамін аб Вользе выкліча такое хваляванне. Пестрак.
    •••
    Выклікаць да жыцця — стаць прычынай з'яўлення чаго-н.
  выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -ае.
    незакончанае трыванне да вы́клікаць і выклікнуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Ведзьму спаліць! — Але яна такая прыгожая... — Ну, добра... Але потым спаліць!