выкруціцца

тлумачэнне слова:

  выкруціцца, -кручуся, -круцішся, -круціцца; закончанае трыванне
    1. Адкруціўшыся, выпасці, выняцца. Выкруціўся вінт.
    2. Пры сцісканні кручэннем выпусціць ваду (пра бялізну). Сарочка добра выкруцілася.
    3. размоўнае слова Вывіхнуцца. Выкруцілася рука ў плячы.
    4. Спрытна выслізнуць, вызваліцца ад каго-н., з чаго-н. [Лора] з усяе моцы рванулася ад .. [Вілюевіча], выкруцілася і пабегла ў клуб. Грамовіч.
    5. пераноснае значэнне Выйсці з цяжкага, непрыемнага становішча. Выкруціцца з бяды. ▪ [Клава:] Сёння вам ад мяне не выкруціцца. Крапіва. Прыцягнутаму да суда містэру Крукеру ўдалося выкруціцца ад пакарання. Лынькоў.
    6. абласное слова Сысці, з'ехаць, знікнуць. [Старая] ўсё яшчэ не траціла надзеі, што Юзік, нарэшце, куды-небудзь выкруціцца, і тады ўся гаспадарка Піліпку застанецца. Крапіва.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі пераводзілі гісторыю Беларусі на рускую мову, ні ў кога не пыталіся. Каб вярнуць назад — пытаюцца. Росквіт дэмакратыі.