вылецець

тлумачэнне слова:

  вылецець, -лечу, -леціш, -леціць; закончанае трыванне
    1. Узняўшыся адкуль-н., паляцець. Птушка вылецела з гнязда. ▪ З самага крайняга вулля нечакана вылецеў рой. Кулакоўскі. // З'явіцца, паказацца адкуль-н. у час палёту. Самалёты вылецелі з-за хмары. // Пачаць палёт, адправіцца, адляцець. Самалёт ужо вылецеў з Кіева.
    2. З сілай вырвацца, выйсці на паверхню, прастор. Куля вылецела з ствала. Корак вылецеў з бутэлькі. // Імгненна выпасці адкуль-н., з чаго-н. Вылецелі шыбы ад выбуху.
    3. пераноснае значэнне Імкліва выехаць, выбегчы адкуль-н. Раптам з-за павароту дарогі вылецелі насустрач.. машыне тры грузавікі. Шамякін. Грыша схапіў кашулю і подскакам вылецеў з пакоя. Пестрак.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Выбыць адкуль-н. не па свайму жаданню. Вылецець з інстытута. Вылецець са службы.
    •••
    Вылецець (выскачыць) з галавы (з памяці) — забыцца.
    Вылецець кулём (куляю) — тое, што і выскачыць кулём (куляю) (глядзі выскачыць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Сучасных дзяцей ставяць у куток, у якім найгорш ловіць Wi-Fi.