вынесці

тлумачэнне слова:

  вынесці, -несу, -несеш, -несе; прошлы час вынес, -ела; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Несучы, выдаліць адкуль-н., выставіць за межы чаго-н. Вынесці мэблю з кватэры. Вынесці смецце. ▪ — Прыхавай шрыфт дзе-небудзь, — папрасіў Мікола. — Вынесі з хаты. Навуменка. // Змясціць частку чаго-н. асобна, за межамі цэлага, сістэмы. Вынесці дробавы лік за дужкі. // Завесці што-н. куды-н. І зімою Галя не гуляла: то пойдзе карове дасць, то вынесе свінням, то дроў унясе ў хату. Сабаленка.
    2. Хутка вывезці, вымчаць куды-н. Коні шпарка праскочылі праз хмызняк і вынеслі санкі на адкрытае поле. М. Ткачоў. Конь мігам вынес.. [байца] за сяло. Мележ.
    3. Захапіўшы ў агульны паток, прынесці, прыбіць куды-н. Плынь вынесла лодку на сярэдзіну ракі. ▪ Гаманкі натоўп пасажыраў вынес мяне на прыстанцыйную плошчу. Савіцкі.
    4. пераноснае значэнне Атрымаць, набыць у выніку знаёмства, вывучэння чаго-н. Вынесці ўражанне. ▪ Ад знаёмства з.. людзьмі я вынес два неразлучныя пачуцці — захапленне і ўдзячнасць. Брыль.
    5. Вытрымаць, перажыць, перанесці. Не такія, як сёння, удары прыходзілася вынесці вось гэтай пасівелай без пары галаве. Брыль.
    6. Прапанаваць на абмеркаванне, вырашэнне. Вынесці пытанне на разгляд сходу.
    7. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: утварыць дзеянне, якое адпавядае значэнню гэтых назоўнікаў. Вынесці падзяку, пастанову. Вынесці прысуд, вымову.
    •••
    Вынесці на сваіх плячах — вытрымаць на сабе ўвесь цяжар выканання якой-н. справы, працы.
    (Ледзь) вынесці ногі — пазбегнуць небяспекі, выратавацца. Яшчэ немаведама, як вынесці адсюль ногі, а .. [Блішчынскі] ужо бядуе, што не ўдасца трапіць на курсы. Быкаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Як астудзіць гарачую гарбату? — Трэба ўключыць камп'ютар, залезці ў інтэрнет і бац — гарбата астыла!