тлумачэнне слова:
выпасці, -паду, -падзеш, -падзе; загадны лад выпадзі; закончанае трыванне 1. Вываліцца, упасці. Пісьмо выпала з кнігі. Люлька выпала з зубоў. Выпасці з воза. 2. пераноснае значэнне Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным. Яго прозвішча выпала з памяці. Выпасці з-пад увагі. 3. Упасці на зямлю (пра ападкі). Уначы выпала раса. ▪ Снег выпаў нечаканы, добры. Танк. 4. безасабовая форма Давесціся, здарыцца, дастацца на долю. Машы выпала дзяжурыць апошнія гадзіны. Шамякін. І вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Навуменка. 5. Выдацца. Ураджайны выпаў год. ••• Выпасці на долю чыю або каму — дастацца. З вока выпасці — не ўбачыць, не заўважыць. Як выпадзе — як удасца, як здарыцца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com