выпусціць

тлумачэнне слова:

  выпусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Адпусціць на волю, вызваліць. Выпусціць птушку з клеткі. ▪ [Параска] не адважвалася сказаць страшную праўду: Панаса выпусцяць тады, калі да.. [палякаў] прыйдзе бацька. Колас.
    2. Дазволіць, даць магчымасць выйсці адкуль-н., пусціць куды-н. Выпусціць карабель з гавані. Выпусціць танцораў на сцэну. Жывёлу выпусцілі на вадапой. // Даць магчымасць выцечы, выйсці, распаўсюдзіцца. Выпусціць ваду з бочкі. Выпусціць цяпло з хаты. ▪ Тым часам падышоў цягнік. Выпусціў белыя клубы пары і зноў зачыхкаў, набіраючы хуткасць. Гроднеў.
    3. Расходаваць у працэсе стральбы; выстраліць. Выпусціць дзве міны. ▪ Немец трымаў парабелум апушчаныя, а таму стары не спяшаўся, упэўнены, што раней, чым той падыме і накіруе на іх парабелум, ён зможа выпусціць увесь барабан. Шамякін.
    4. Перастаць трымаць; упусціць. Выпусціць талерку з рук. ▪ Сёмка выпусціў Зосіну руку і адступіў крок назад. Гартны.
    5. Даць поўную, закончаную адукацыю, давесці да канца навучанне. Выпусціць з інстытута датэрмінова. ▪ [Вера:] — Мне толькі дваццаць тры гады, а колькі я ўжо дзяцей выпусціла са сваёй школы! Чорны.
    6. Вырабіць, выпрацаваць. Выпусціць прадукцыю звыш плана. ▪ Спачатку вырваўся гудок, Завода слаўнага басок: — Я выпусціў аўтамабіль На многа тон, на многа міль. Лужанін. // Выдаць, надрукаваць. Выпусціць кнігу, лістоўку, насценгазету. // Пусціць у абарачэнне. Выпусціць марку. Выпусціць пазыку.
    7. Высунуць вонкі, на паверхню. Выпусціць кіпцюры.
    8. Павялічыць у даўжыню, шырыню. Выпусціць рукавы.
    9. абласное слова Здаць у наймы. Тады Бухча выпусціў вясковую бацькоўскую хату і зямельную дзялянку ў арэнду. Чорны.
    •••
    Выпусціць з-пад увагі — забыць пра што-н.
    Выпусціць з рук — упусціць, не выкарыстаць у сваіх мэтах.
    Выпусціць кішкі (грубае слова, грубы выраз) — зарэзаць.
    Выпусціць лейцы з рук — аслабіць сілу ўлады над кім-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Расія таксама загадкавая краіна: забараніла заходнія прадукты — а прапала грэчка.