выразаць

тлумачэнне слова:

  вы́разаць, -ражу, -ражаш, -рэжа; загадны лад вы́ражы і вы́раж; закончанае трыванне, што.
    1. Выняць, дастаць, выдаліць што-н. рэжучым інструментам. Выразаць мёд з вулля. Выразаць міндаліны.
    2. Зрабіць выраз у чым-н. Выразаць пройму. Выразаць праём у сцяне.
    3. Вымежаваць, адмераць (участак зямлі, лесу і пад.); нарэзаць. [Гушка:] — З якога ж тады кавалка мне Сурвіла выража мае дзве дзесяціны? Чорны. Перш за ўсё.. [Каліна] зрабіў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, і выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Багдановіч.
    4. Вырабіць што-н. разьбой. Выразаць лыжку.
    5. Зрабіць рэжучым інструментам надпіс, малюнак і пад. Выразаць пячатку, ініцыялы. ▪ Трэба было ў дасканаласці авалодаць друкарскай тэхнікай, адліць адпаведныя шрыфты, выразаць вялікія літары гравюры. С. Александровіч.
    6. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы. Выразаць лазіну.
    7. Вынішчыць, забіць халоднай зброяй. Бандыты выразалі ўсю сям'ю. // Спілаваць, высечы. Выразаць лес. // Загрызці ўсіх або многіх (пра ваўкоў). Выразаць статак.
  выраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
    незакончанае трыванне да вы́разаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com