абрэзаць

тлумачэнне слова:

  абрэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што-н.; падрэзаць. // Аддзяліць, адрэзаць што-н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны. ▪ Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок. Шамякін. // Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе. // пераноснае значэнне Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго-н. Абрэзаць паёк. ▪ У адных абрэзалі зямлю, другім далі. Каваль.
    2. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавалі: ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Рэзка перапыніць, абарваць чым-н. гаворку, прымусіць змоўкнуць. — Як з цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя. Грахоўскі.
    •••
    Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы) каму — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com