высокі

тлумачэнне слова:

  высокі, -ая, -ае.
    1. Вялікі, працяглы знізу ўверх; процілеглае нізкі. Высокі дом. ▪ На парозе паказаўся высокі стары ў цёмнай кашулі,.. з люлькаю ў зубах. Якімовіч. Велізарны, высокі, ясна асветлены зал быў перапоўнены. Самуйлёнак. Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Бядуля. // Які знаходзіцца на значная вышыні над узроўнем мора. Высокая мясцовасць. Высокія горы.
    2. Значна большы за сярэднюю норму. Высокія тэмпы развіцця. Высокі ўраджай. Высокая тэмпература. ▪ Напярэдадні майскага свята механічны цэх.. узяў самыя высокія абавязацельствы. Шыцік.
    3. Добры па якасці; выдатны. Высокае майстэрства. Высокая культура. Высокая тэхніка.
    4. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны; пачэсны, шаноўны. Высокая ўзнагарода, пасада. Высокі гонар. Высокі госць.
    5. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу. Высокія ідэі. Высокая мэта. ▪ Напоўнены сэрцы Пачуццём высокім; Нас гордасць шугае Патокам глыбокім. Колас.
    6. Вытанчаны, рафінаваны. Высокае мастацтва. Высокая культура.
    7. Тонкі, рэзкі (пра гукі). Высокі голас. Высокая нота. ▪ З дынаміка пачуліся перарывістыя гукі: то высокія, то нізкія. Шыцік. З кузні ляцеў звон сухі, высокі. Пташнікаў.
    •••
    Высокі стыль — стыль, уласцівы ўрачыстай паэзіі, прозе.
    Высокія шыроты — шыроты, далёкія ад экватара, блізкія да полюсаў.
    Птушка высокага палёту глядзі птушка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com