тлумачэнне слова:
выставіць, -стаўлю, -ставіш, -ставіць; закончанае трыванне, каго-што. 1. Выняць устаўленае. [Юрка:] — О, ужо і ў вас падвойныя вокны вынялі! [Лаўрэн:] — Вясна, Юрка! — Вясна, дзядзька Лаўрэн. — І смяецца: — А я свае яшчэ тыдні два назад быў выставіў. Ракітны. 2. Падаць, высунуць уперад. Выставіць перад сабою рукі. ▪ — Во, сіла ў мяне яшчэ ёсць, — выставіў.. [Гардзіенка] свае пудовыя кулакі. С. Александровіч. Падышоў Мартын трохі бліжэй да лесу, паднёс да губ трубу, выставіў крыху наперад левую нагу і затрубіў. Колас. 3. Паказаць, высунуць што-н. адкуль-небудзь. Выставіць галаву з-за дзвярэй. // пераноснае значэнне Утаропіўшы, спыніць на кім-, чым-н. вочы. Доктар і адвакат выставілі на.. [Язэпа] здзіўленыя вочы. Бядуля. 4. Перамясціць што-н. за межы чаго-н.; вынесці. Выставіць вазоны з пакоя на балкон. // Паставіць на віду, дастаючы адкуль-н. Буфетчыца выставіла на стол бутэльку крэм-соды. Асіпенка. // пераноснае значэнне размоўнае слова Выдаліць, выгнаць. Выставіць за дзверы. ▪ [Дзядок:] — Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне. .. Але выставілі яго адтуль. Корбан. 5. Вылучыць для якой-н. мэты пэўную колькасць асоб. [Сяльчонак:] — Каб сабраць гэтае сена, мы павінны выставіць сотні касцоў, бо касілкі ўсюды не пусцім. Асіпенка. // Паставіць, размясціць (варту і пад.). Выставіць вартавых. ▪ [Партызаны] занялі рад .. суседніх вёсак, выставілі заслоны. Казлоў. 6. пераноснае значэнне Выказаць прапанову, патрабаванне. Сход пастанавіў арыштаваць стражнікаў і ўрадніка і выставіў патрабаванне аб скасаванні пасады земскага начальніка. «Весці». 7. пераноснае значэнне Назваць, прапанаваць для якой-н. ролі. Выставіць сведку. 8. Змясціць для агляду. Выставіць напаказ. ▪ Паны, распісваючы нас, Не шкадавалі чорнай фарбы, А мы ўзялі на гэты раз Ды нашы выставілі скарбы. Крапіва. 9. пераноснае значэнне Падаць у якім-н. выглядзе. [Алесь:] — Можа, думаеш, прыемна, калі цябе выставяць вось гэтакім даўгавухім ішаком? Шыцік. // Паказаць, пахваліць сябе. Ваўчок пакідае ўражанне чалавека энергічнага, кемлівага, але занадта самаўпэўненага, схільнага парысавацца, выставіць самога сябе на пярэдні план. Хадкевіч. ••• Выставіць на смех (на пасмешышча) каго — прымусіць каго-н. аказацца ў смешным становішчы; абсмяяць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com