высунуцца

тлумачэнне слова:

  высунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; закончанае трыванне
    1. Паказацца адкуль-н.; выставіцца. Высунуцца з вады. Высунуцца з акопа. ▪ Машына спынілася на скрыжаванні. Шафёр, малады хлопец, амаль юнак, высунуўся з кабіны. Шамякін. // размоўнае слова неадабральнае Недарэчы ўмяшацца ў што-н., выступіць з чым-н. Ніхто не прыдаваў тут сур'ёзнага значэння таму праекту, з якім .. [Лабановіч] так няўдала высунуўся. Колас.
    2. Выйсці, выступіць наперад адкуль-н. Калі наперад высунуўся Сцёпка, то ён стаў у баявую позу і прыняў вельмі грозны від. Колас. // Выдацца за мяжу чаго-н. Губы былі да таго сціснуты, што падбародак высунуўся наперад. Бядуля. // Паказацца, з'явіцца. Уперадзе з-за гарызонта высунуўся даўжэзны горны хрыбет. Гамолка. // размоўнае слова Павольна, не спяшаючыся выйсці адкуль-н. [Маня:] — Куды вы, тата, сабраліся? — От куды-небудзь высунуся з хаты. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com