тлумачэнне слова:
выхадны, -ая, -ое.
1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. ▪ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.
2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.
3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у значэнне назоўнік выхадны, -ога, мужчынскі род Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.
4. у значэнне назоўнік выхадны, -ога, мужчынскі род; выхадная, -ой (-ое), жаночы род Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.
•••
Выхадная дапамога глядзі дапамога.
Выхадная роля глядзі роля.
Выхадныя даныя глядзі даны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com