абсесці

тлумачэнне слова:

  абсесці, -сядзе; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць. Колас.
    2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго-н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорным роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць. Колас. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна бы яблыкі, дрэва абселі. Купала. // Абсыпаць, высылаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць? — паглядзела я на Васіля. Каліна.
    3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую-н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу. Галавач.
    4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Галавач.
    5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com