тлумачэнне слова:
вязаць, вяжу, вяжаш, вяжа; загадны лад вяжы; незакончанае трыванне
1. што. Цесна злучаць, абвіваючы чым-н., звязваць. Вязаць снапы. Вязаць плыты. ▪ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік. Чарот.
2. каго-што. Звязваць рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца. — Ну, хлопцы, вяжы.. [бандытаў], бяры! Хутчэй, не драмаць. Колас. Вяжы яму рукі папружкаю! — крыкнуў стары Юзіку. Чорны. // пераноснае значэнне Не даваць волі, перашкаджаць каму-н. рабіць што-н. [Дзеда] не вяжуць, як другога, Застылай мудрасці гужы. Колас.
3. што і без дапаўнення Плесці кручком, пруткамі і пад. Вязаць рукавіцы, карункі.
4. Быць вязкім, мець уласцівасць сцягваць. // безасабовая форма Сцягваць (пра адчуванне сцягвання ад якога-н. рэчыва). У роце вяжа.
5. Валодаць уласцівасцю змацоўваць цвёрдыя рэчывы.
•••
Лыка не вяжа — пра п'янага, які ледзь можа гаварыць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com