вялікі

тлумачэнне слова:

  вялікі, -ая, -ае.
    1. Значны па велічыні і памерах; процілеглае малы. Вялікі горад. Вялікі будынак. Вялікія вокны. // Значны па колькасці. Вялікая сям'я. Вялікія грошы. ▪ Яны — байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор. Чарот.
    2. Значны па сваёй сіле, інтэнсіўнасці, якасцях. Вялікі бой. Вялікі энтузіязм, уплыў. Вялікія здольнасці.
    3. Выдатны па свайму значэнню. Вялікія падзеі. // Геніяльны, таленавіты. Вялікі палкаводзец. Вялікі вучоны.
    4. Большы, чым патрэбна; які перавышае звычайную меру. Вялікі каўнер. Вялікая нагрузка.
    5. Дарослы. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў. Якімовіч.
    6. Састаўная частка назваў, тытулаў. Вялікая зямля. Вялікае княства Літоўскае. Вялікі князь.
    7. у значэнне назоўнік вялікія, -іх. Дарослыя. Малыя і вялікія. ▪ Праз паўгадзіны, пасля першай шклянкі чаю, паміж вялікімі за сталом ішла жывая і вясёлая гаворка. А дзеці завялі патэфон. Чорны. // вялікае, -ага, ніякі род Значнае, важнае.
    •••
    Вялікая калорыя глядзі калорыя.
    Вялікая Мядзведзіца глядзі мядзведзіца.
    Ад (з) вялікага розуму глядзі розум.
    Ад малога да вялікага глядзі малы.
    Вялікай рукі глядзі рука.
    Вялікая галава глядзі галава.
    Вялікая дарога глядзі дарога.
    Вялікі клопат глядзі клопат.
    Вялікая песня глядзі песня.
    Вялікая штука глядзі штука.
    Вялікі свет (устарэлае слова, устарэлы выраз) глядзі свет.
    (Зрабіць) вялікія вочы глядзі вока.
    З вялікай ласкі чыёй глядзі ласка.
    На (вялікі) жаль глядзі жаль.
    Не вялікая штука глядзі штука.
    Не вялікі хлеб глядзі хлеб.
    Сам вялікі — сам сабе гаспадар.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com